Лукашэнка пра карупцыянераў: Шуневіч за добрыя паводзіны выпускае іх з турмы. Гэтага больш не будзе
23.11.2018 / 12:44
Лукашэнка абурыўся, што асуджаныя карупцыянеры неўзабаве выходзяць на свабоду. «Шуневіч за добрыя паводзіны іх выпускае. Гэтага больш не будзе», — заявіў ён.
Лукашэнка падкрэсліў, што на гэты конт ужо дадзены прамыя ўказанні.
«Нікога не выпускаць. І за карупцыю толькі дадаваць будзем. Патрапілі ў турму на 20 гадоў — яшчэ 10 дадамо. Думайце, як жыць далей. 25-ы раз паўтараю: лепш бедным на волі, чым багатым у турме».
Гучныя заявы ён зрабіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі, піша БелТА.