Нямецкія Daimler і Bosch рыхтуюцца да запуску беспілотнага таксі ў Каліфорніі

09.11.2018 / 20:56

Нямецкія кампаніі Daimler і Bosch гатовыя прадставіць тэставы праект аўтаномных аўтамабіляў. Выпрабаванні пачнуцца ў другой палове 2019 года, паведамляе Engadget.

Пробная паездка на аўтаматызаваных аўтамабілях Mercedes-Benz S Class будзе даступная ў калідоры Сан-Карлас — Стывенс-Крык паміж цэнтрам горада і захадам Сан-Хасэ. Машыны аснасцяць спецыялізаванымі камп'ютарамі для беспілотных аўтамабіляў NVIDIA Drive Pegasus.