Еўрапарламент прысудзіў прэмію імя Сахарава Алегу Сянцову

25.10.2018 / 13:19

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, які адбывае ў расійскай калоніі 20-гадовы тэрмін за нібыта падрыхтоўку да тэракту, стаў уладальнікам прэміі Сахарава «За свабоду думкі»

Камітэт Еўрапарламента прысудзіў праваабарончую прэмію імя акадэміка Сахарава «За свабоду думкі» ўкраінскаму рэжысёру Алегу Сянцову. Пра гэта паведамляе прэс-служба Еўрапарламента ў сваім твітары.

#SakharovPrize 2018 And the winner is ... Oleg Sentsov pic.twitter.com/9gNP7WGxxH

— Parlement européen (@EP_LUXEMBOURG) 25 октября 2018 г.