Жанчына выбрала незвычайны спосаб, каб дабіцца мужыка і пазбавіцца яго былой жонкі
03.10.2018 / 14:55
32-гадовая мінчанка вырашыла, што меркаваную суперніцу варта адправіць у турму. Падрабязнасці справы распавёў Ілля Басько, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта.
Адбывалася ўсё яшчэ вясной, у красавіку і маі. Маладая жанчына планавала «прыбраць» суперніцу і дабіцца кахання ад мужчыны.
Таму яна пачала дзейнічаць: разаслала па дзяржаўных інстанцыях лісты, якія былі напісаныя ад імя былой жонкі яе каханка. У лістах былая жонка прызнавалася, што нібыта мае дачыненне да гандлю наркотыкамі.
Праўда, калі справай зацікавіліся следчыя, яны вельмі хутка зразумелі, што прызнанні фэйкавыя. Знайшлі і іх аўтарку. Цяпер яна сама можа адправіцца за краты.
На жанчыну завялі крымінальную справу за паклёп і лжывы данос. А гэта — да 3 гадоў пазбаўлення волі.