Брэсцкі блогер Пятрухін, да якога падчас трансляцыі ўварваўся АМАП, упрыгожыў свае дзверы падзякай міліцыі ФОТА
18.09.2018 / 17:50
Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін, да якога падчас стрыму ўварваўся АМАП, упрыгожыў свае дзверы падзякай міліцыі.
Нагадаем, 30 жніўня ў дом брэсцкага блогера падчас жывой трансляцыі ўварваўся АМАП. У кадры можна было ўбачыць чалавека ў масцы, які крычаў «На зямлю! Рукі за спіну!»
Затым на Пятрухіна завялі крымінальную справу за абразу міліцыянера.
Чытайце таксама: Амапаўцы ў масках у жывым эфіры затрымалі берасцейскага блогера Пятрухіна ВІДЭА
Блогер вырашыў у іранічнай форме падзякаваць работнікам міліцыі, якія яго затрымлівалі.
«Так што, маліцеся хоць зрэдку за здароўе і дабрабыт гэтых добрых людзей, якія не шкадуючы жыцця свайго стаяць на варце нашых правоў, свабод і законных інтарэсаў»,
— піша ў фэйсбуку блогер.