З’явіўся беларускамоўны ВІДЭАпраект пра эканамічныя рэформы. На ўсходзе Беларусі пройдуць тры прэзентацыі
27.08.2018 / 12:25
Праект «Рэформы F.A.Q.» інтэрактыўна адказвае на восем найчасцей задаваемых пытанняў у Беларусі: якія рэформы патрэбныя Беларусі, навошта Беларусі прыватызацыя і іншыя. Усе ролікі можна знайсці на сайце праекту і ў плэйлісце на Youtube.
Цэнтр новых ідэй правядзе прэзентацыі праекта ў трох усходніх абласных цэнтрах: 3 верасня ў Гомелі, 4 верасня ў Магілёве і 5 верасня ў Віцебску.