Макс Корж паказаў свае кліпы лунінецкім бабулям, тым не спадабалася ВІДЭА
26.07.2018 / 15:57
Папулярны спявак Макс Корж праводзіў адпачынак у родных мясцінах, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. «Найлепшае лета — лета ў сваіх», — напісаў ён.
Корж выкладаў здымкі, чым яго дома карміла мама. Як ён ганяў на матацыкле «Мінск» па вёсках і лясах, а таксама танчыў на плыце.
Асабліва варта адзначыць відэа, дзе спявак вырашыў паказаць свае кліпы мясцовым бабулям. Тыя не дужа зацанілі творчасць музыкі. Сказалі, што ў іх часы песні былі лепшымі, а тут нічога не зразумела.
Адметна, што з мясцовымі Макс Корж размаўляў па-беларуску.