Рок-гурты і Манетачка адмовіліся граць на расійскім фестывалі з-за супрацоўніцтва арганізатараў з Міністэрствам абароны

25.07.2018 / 17:20

Расійскія рок-гурты «Ёрш», «Элізіум» і «Порнафільмы», а таксама ўкраінскі гурт «Пошлая Молі» і спявачка Манетачка адмовіліся ад удзелу ў музычным рок-фэсце «Нашэсце» з-за ўдзелу ў мерапрыемстве Міністэрства абароны Расіі. Такую інфармацыю апублікавалі на старонках гуртоў «Укантакце».

«Нам паступіла інфармацыя ад арганізатараў — супрацоўніцтва фестывалю і Міністэрства абароны ўсё ж працягнецца, хоць 2 месяцы таму, калі мы згаджаліся на ўдзел, інфармацыя была іншай. Ніякай прапаганды мілітарызму — гэта было нашай галоўнай умовай удзелу ў фестывалі «Нашэсце»», — гаворыцца ў заяве гурту «Порнафільмы».

«У дадзенай сітуацыі, адмова ад удзелу — адзіны магчымы варыянт для гурту «Элізіум». Пацыфізм і антымілітарызм — для нас не пустыя словы», — напісалі рок-музыкі.