Дачка Жарко: «Тата не затрыманы. Я з ім толькі што размаўляла»

11.07.2018 / 18:37

Увечары 11 ліпеня з’явілася інфармацыя аб затрыманні віцэ-прэм’ера Васіля Жарко. Гэтую інфармацыю Наша Ніва вырашыла спраўдзіць у дачкі чыноўніка.

«Не затрыманы. Мы самі ў шоку. Ён хвілін 10 таму тэлефанаваў, папярэдзіў, што гэта няпраўда. Мы таксама бачылі гэтую інфармацыю і вельмі здзівіліся. Ні ў пятніцу, ні сёння тату не выклікалі ў следчыя органы», — сказала нам дачка сп.Жарко, Вольга.

Чытайце таксама: Сілавікі дапыталі віцэ-прэм'ера Васіля Жарко. Але адпусцілі

Па слядах Пастаялкі: як Васіль Жарко зрабіў кар’еру міністра аховы здароўя

Віцэ-прэм’ер Васіль Жарко дабудаваў катэдж на 500 м2 у закрытым элітным пасёлку

ЗП