Таксі пратараніла пешаходаў у цэнтры Масквы: сярод пацярпелых — заўзятары з Мексікі ВІДЭА

асцярожна, жорсткія кадры

16.06.2018 / 21:13

@gucodd / twitter

У цэнтры Масквы аўтамабіль таксі выехаў на пешаходную частку і збіў людзей. Аварыя адбылася на вуліцы Іллінцы, каля Гасцінага двара. Кіроўца затрыманы.

«Па папярэдніх дадзеных, па медыцынскую дапамогу звярнуліся сем чалавек. Папярэдняя прычына ДТЗ - не справіўся з кіраваннем», - удакладнілі РБК у праваахоўных органах.

Сярод пацярпелых — грамадзяне Мексікі. Кіроўца мог сесці за руль у стане ап'янення. Цяжка пацярпелых у выніку ДТЗ, па словах крыніцы, няма, адна жанчына знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжкасці, у іншых стан здавальняючы.