Астраномы знайшлі найстаражытнейшы кісларод у Сусвеце

17.05.2018 / 20:51

Брытанскія і японскія астраномы знайшлі кісларод у вельмі далёкай і вельмі старой галактыцы, якая існавала ўжо праз 500 мільёнаў гадоў пасля Вялікага выбуху. Да гэтага часу знаходзіць кісларод ў такіх аддаленых участках Сусвету навукоўцам не даводзілася.

Але самым хвалюючым для навукоўцаў стала тое, што гэты кісларод мог з'явіцца толькі ў яшчэ больш старажытным зорным скапленні, адкуль ён і разышоўся пасля таго, як гэтыя зоркі памерлі і выбухнулі.

Гэта азначае, што мы, магчыма, назіраем сляды грандыёзных падзей, якія адбыліся праз усяго толькі 250 мільёнаў гадоў пасля Вялікага выбуху.

Навукоўцы, якія распавялі пра гэта адкрыццё ў часопісе Nature, сцвярджаюць, што яно вяртае нас у эпоху так званага «Касмічнага золку», калі цэлы Сусвет упершыню быў заліты святлом.

Адлегласць да галактыкі MACS1149-JD1, у якой быў знойдзены кісларод, была пацверджана вымярэннямі, праведзенымі з дапамогай тэлескопа VLT Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі. Яе тэлескопы лічацца аднымі з самых магутных і дасканалых у свеце.

Зараз з'яўляецца ўсё больш сведчанняў таго, што першыя зоркі пачалі запальвацца прыкладна праз 200 мільёнаў гадоў пасля Вялікага выбуху. Гэта і ёсць прыкладныя дата нараджэння «прабацькоў» гэтага кіслароду.