Небанальный отпуск: археологический лагерь на древних курганах организуется под Мяделем
22.05.2018 / 16:44
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае ўзяць удзел у археалагічным летніку «Наўры-2018». Археалагічныя даследаванні па вывучэнні пахаванняў крывічоў канца І — пачатку ІІ тысячагоддзяў нашай эры будуць праводзіцца ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці з 1 па 15 жніўня 2018 года.
Праезд, пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі.
Навуковы кіраўнік летніка — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Мікалай Плавінскі.
Каардынатар — намеснік старшыні таварыства Юрый Меляшкевіч
Запіс па спасылцы, а задаць пытанні можна па наступных кантактах.
Юрый Меляшкевіч (каардынатар): +375 29 1694811, meliashkevich@gmail.com,
Мікола Плавінскі (навуковы кіраўнік): +375 29 6793667, plavinski.arc@gmail.com.