Выхадзец з Беларусі Аляксандр Рыбак зноў трапіў у фінал Еўрабачання, расіянка Самойлава не прайшла
11.05.2018 / 00:32
У Лісабоне прайшоў другі паўфінал міжнароднага музычнага конкурсу Еўрабачанне-2018, па выніках якога ў фінал прайшлі яшчэ 10 краін, у тым ліку прадстаўнік Нарвегіі з беларускімі каранямі Аляксандр Рыбак.
Па выніках галасавання ў фінал Еўрабачання-2018 прайшлі:
Нарвегія: Аляксандр Рыбак - That'S How You Write А Song
Сербія: Саня Іліч і Балканіка - Nova deca
Данія: Расмусэн - Higher Ground
Малдова: DoReDos - My Lucky Day
Нідэрланды: Вэйлон - Outlaw in 'Em
Аўстралія: Джэсіка Маўбой - We Got Love
Венгрыя: AWS - Viszlát nyár
Швецыя: Бенджамін Інгроса - Dance You Off
Славенія: Леа Сірк - Hvala, ne!
Украіна: Melovin - Under the Ladder.
Расія не прайшла ў фінал упершыню з 1996 года.
Фінал Еўрабачання-2018 адбудзецца ў суботу, 12 мая.
Акрамя фіналістаў, якія былі адабраныя падчас двух паўфіналаў, у фінал Еўрабачання-2018 аўтаматычна трапляюць краіны «вялікай пяцёркі» — Іспанія, Вялікабрытанія, Італія, Германія і Францыя, а таксама краіна-гаспадыня конкурсу — Партугалія.