Памёр затрыманы ў канцы года адзін з самых заслужаных будаўнікоў краіны Мікалай Патрончык

07.05.2018 / 23:02

Затрыманы ў канцы снежня мінулага года адзін з самых вядомых і заслужаных будаўнікоў Беларусі Мікалай Патрончык памёр у панядзелак у бальніцы, куды яго раніцай даставілі з СІЗА. Пра гэта TUT.BY паведаміў адзін з блізкіх Мікалая Патрончыка.

«4 сакавіка яму споўнілася 67 гадоў. З 1973 года ў яго ў працоўнай быў адзін запіс - Круглянская ПМК-266. Праблемы са здароўем у яго з'явіліся пасля аварыі 2013 года. Цалкам так і не аднавіўся. А ў СІЗА якая медыцына», - кажа ён.

Пракуратура Магілёўскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні да Мікалая Патрончыка ў снежні па абвінавачванні ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненым у асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса). Ён і адзін з яго сыноў былі затрыманыя.

Заслужаны будаўнік Беларусі Мікалай Патрончык узначальваў адно з самых паспяховых прадпрыемстваў у Магілёўскай вобласці — дзяржаўную арганізацыю «Круглянская перасоўная механізаваная калона № 266» (ПМК), дзе працуе больш за тысячу чалавек.

ПМК пабудавала розныя аб'екты ў Беларусі: ад жылля да вытворчых памяшканняў, у тым ліку адбудавала малую радзіму Аляксандра Лукашэнкі — вёску Александрыя і Лядовы палац у Шклове. У тым ліку ПМК зрабіла рэзідэнцыю прэзідэнта «Александрыя-2».

president.gov.by