Паўночная і Паўднёвая Карэя цяпер жывуць у адным часе

04.05.2018 / 21:48

Паўночная Карэя перавядзе гадзіннікі на 30 хвілін наперад, такім чынам Пхеньянскі час зменіцца на Сеульскі. Пра гэта паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).

«Згодна з указам Прэзідыума Вярхоўнага Народнага Сходу КНДР, Пхеньянскі час перамяніўся з 5-га мая», — гаворыцца ў паведамленні.

Як піша ЦТАК, гэта першая практычная мера, прынятая для «дасягнення прымірэння і згуртавання нацыі, злучэння ў адно і ўзгаднення адзін з адным Поўначы і Поўдня».