КДБ прадэманстраваў распрацаваны ў Беларусі мабільны тэлефон для закрытай урадавай сувязі
02.05.2018 / 23:12
Старшыня КДБ Валерый Вакульчык у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» прадэманстраваў распрацаваны ў Беларусі мабільны тэлефон для закрытай урадавай сувязі.
«Ён выраблены ў закрытым выкананні. Дазваляе весці размовы з высокай ступенню абароненасці ад праслухваньняў, перахопу. Складаецца з трох частак: мікрафон, крыптамодуль (уяўляе сабой шыфр-апаратуру, гэта сістэма шыфравання і дэшыфравання) і працэсар», — распавёў старшыня КДБ.
Ён адзначыў, што падобныя тэлефоны ёсць толькі ў некалькіх дзяржавах, і беларускі апарат не саступае ім па якасці і нават лепей па некаторых параметрах. Аднак айчынны тэлефон значна танней у вытворчасці.
«Мы працуем над тым, каб арганізаваць экспартныя пастаўкі некаторым сяброўскім да нас дзяржавам», — дадаў старшыня КДБ.