Афрыка расколваецца на дзве часткі: у Кеніі пашыраецца разлом ФОТА
Велізарная расколіна, што з'явілася на паўднёвым захадзе Кеніі, можа раскалоць Афрыканскі кантынент на дзве часткі. Шматкіламетровы разлом суправаджаецца сейсмічнай актыўнасцю ў гэтым раёне і нядаўна прывёў да разбурэння часткі шашы Найробі—Нарок, а таксама да новых расколін і разломаў.
02.04.2018 / 22:43
Адна 72-гадовая жанчына вячэрала разам з сям'ёй у той час, як іхні дом пачаў расколвацца напалам, піша techtimes.com.
Усходнеафрыканскі разлом цягнецца на 3000 кіламетраў і падзяляе афрыканскую пліту на дзве няроўныя часткі — Самалійскую і Нубійскую пліты, якія адыходзяць адна ад аднае з хуткасцю шэсць-сем міліметраў у год. На поўдні разлом даволі малады і пашыраецца з хуткасцю 2,5—5 сантыметраў у год.
138 мільёнаў гадоў таму ў выніку такога ж кантынентальнага разлома з'явіўся Атлантычны акіян, калі Афрыка і Амерыка аддзяліліся адна ад аднае (дагэтуль можна назіраць супадзенне іх берагавых ліній). Падобнае можа адбыцца і ў Афрыканскай рыфтавай даліне, калі акіян запоўніць разлом, а частка Афрыканскага кантынента, якая ўключае Эфіопію і Самалі, ператворыцца ў вялікі востраў. Праўда, гэты працэс можа заняць мільёны гадоў.
Фота: sciencealert.com