Лукашэнка вяртаецца
23.03.2018 / 16:12
фота з фб прэзідэнта Грузіі
Завяршыўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы вылецеў у Мінск з Міжнароднага аэрапорта Тбілісі імя Шата Руставелі, піша БелТА.
Аляксандра Лукашэнку ў аэрапорце асабіста праводзіў прэзідэнт Грузіі Гіоргій Маргвелашвілі Лідары дзвюх краін цёпла развіталіся і ў ходзе праведзенай размовы падвялі вынікі візіту.
Перад адлётам Лукашэнка разам з прэм'ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі наведаў горад Мцхета, які з'яўляецца старажытнай сталіцай і галоўнай святыняй Грузіі.
Яму паказалі і распавялі, як рыхтуюцца традыцыйныя грузінскія ежа і напоі, у тым ліку лаваш і хінкалі. Аляксандр Лукашэнка прадэгуставаў пачастункі.