Сям'і Святаслава Барановіча, што адбіваў дэманстрантаў у агентаў у цывільным, сабралі 650 даляраў
18.03.2018 / 08:37
12 сакавіка суд Маскоўскага раёна Мінска вынес прысуд Святаславу Барановічу — тры гады калоніі агульнага рэжыму. Барановіч абараняў удзельнікаў «Марша недармаедаў» 15 сакавіка 2016 года. Тады ён некалькі разоў ударыў амапаўца ў цывільным каля тралейбуса.
Адразу пасля рашэння суда грамадскія актывісты запусцілі кампанію падтрымкі сям'і Барановіча, якая апынулася ў складаных умовах. За тыдзень сабрана 656 даляраў, паведаміў у сваім фэйсбуку прафсаюзны актывіст Андрэй Стрыжак.
У тым ліку на карту паступіла 35 рублёў, на мабільны тэлефон — 47 рублёў, перададзена наяўнымі 750 рублёў, пералічана на paypal у розных валютах - 240 даляраў.
Андрэй Стрыжак падкрэслівае пра важнасць падтрымкі Святаслава Барановіча.