У Расіі пачаліся прэзідэнцкія выбары

18.03.2018 / 08:27

ТАСС

Першыя выбарчыя ўчасткі пачалі сваю працу на Далёкім Усходзе — на Камчатцы і Чукотцы ў 23.00 суботы па маскоўскім часе

У адпаведнасці з законам у кожным рэгіёне галасаванне будзе праходзіць з 8:00 да 20:00 па мясцовым часе. Усяго галасаванне пройдзе ў 85 суб'ектах Расіі, якія ляжаць у 11 гадзінных паясах.

Такім чынам першыя вынікі стануць вядомыя пасля 21:00 па Маскве (ці Мінску).

Па стане на 15:00 мясцовага часу яўка на Камчатцы склала 54,09%, Магаданскай вобласці — 54.69%.

***

Выбары прэзідэнта Расіі праводзяцца сёмы раз. Кіраўнік абіраецца на шэсць гадоў.

У выбарчых бюлетэнях восем кандыдатаў: «самавылучэнец» Уладзімір Пуцін, лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, кандыдат ад «Грамадзянскай ініцыятывы» і тэлевядучая Ксенія Сабчак, кандыдат ад КПРФ Павел Грудзінін, бізнэс-амбудсмэн Барыс Цітоў, старшыня партыі «Камуністы Расіі» Максім Сурайкін, сузаснавальнік «Яблыка» Грыгорый Яўлінскі і лідар «Расійскага агульнанароднага саюза» Сяргей Бабурын.

Пуцін кіраваў Расіяй з 2000 па 2008 і кіруе з 2012 года.