АНТ сёння пакажа расійскі фільм «Крым», які выклікаў пратэсты Украіны

Стужка ідзе з пазнакай 16+, таму яе пакажуць 17 сакавіка позна ўвечары. 

17.03.2018 / 13:24

«Крым» быў зняты на грошы расійскага ўрадавага Фонду кіно. Яго рэжысёр — тэлевядоўца Аляксей Піманаў.

У сюжэце — гісторыя кахання на фоне анексіі Крыма вясной 2014 года.

Нагадаем, што ў ліпені Пасольства Украіны накіравала ў МЗС Беларусі ноту ў сувязі з тым, што трэйлер «Крыма» круцяць у кінатэатрах.

nn.by