Гэтыя бабулі і дзядулі першы раз у жыцці зрабілі сэлфі ФОТЫ
Samsung Galaxy A8|A8+ і «Наша Ніва» запусцілі спецыяльны конкурс — «Навучы бабулю рабіць сэлфі!». Аўтар найцікавейшага фота ў сярэдзіне мая атрымае ў падарунак два смартфоны — Samsung Galaxy A8 і Samsung Galaxy A8+ [але раім не чакаць апошняга вагона, а рабіць ужо, бо потым забудзецца].
28.02.2018 / 17:50
Ніжэй — гісторыі пяцёркі нашых удзельнікаў.
Улад Каліта пазнаёміў нас са сваім дзядулем Толікам.
Анатоль Мрачык паходзіць з Дзяржынска, працаваў кіроўцам у службе бяспекі кіраўніка краіны. Любіць бавіць вольны час на лецішчы, за рыбалкай і на ровары.
А вось — Аляксандра Кузьміч і яе стылёвая бабуля Ларыса Маскалік — толькі зірніце, якія ў яе модныя акуляры!
Спадарыня Ларыса працавала доктаркай, а цяпер шмат часу аддае гатоўцы і чытанню кніжак.
Бадзёрае сэлфі 63-гадовага Уладзіміра Яцкевіча з Полацка даслаў унук Лёша.
Фота шмат гаворыць пра яго аўтара: Уладзімір зрабіў партрэт на вуліцы, у дарозе. Сам пра сябе ён кажа так: «Старасць не застане мяне дома». Спадар Уладзімір даглядае трусоў, курак і кошку Муську. А ўнукаў частуе духмянымі пірагамі з печы.
Яшчэ адзін удзельнік конкурсу — Віктар Паўсцюк з Ашмян.
За свае 92 гады ён пабачыў многае: перажыў вайну, працаваў доктарам хуткай дапамогі. Сёння Віктар знаходзіцца на заслужаным адпачынку: бавіць час на агародзе і ў садзе. Сваё першае ў жыцці сэлфі «запіліў» з дапамогай унукаў і сэлфі-палкі.
А гэта — Клара Андрэева.
Яна страшна любіць вышываць. Яе ўнук Сяргей распавядае, што твораў бабулі ў доме так шмат, што ўжо не хапае сцен! Сяргей хутка з’язджае на стажыроўку ў Японію і шчаслівы, што бабуля навучылася рабіць сэлфі. Ён мяркуе, гэта толькі першы крок, а наступным будзе засвойванне вайбера ці скайпа. Гэта дапаможа ім не губляцца і радаваць адзін аднаго свежымі фотаздымкамі.
Публікуйце ж і вы сэлфі бабуль і дзядуль у фэйсбуку, інстаграме ці Укантакце! Фотаздымкі прымаюцца да ўдзелу ў конкурсе да 4 мая ўключна. Толькі не забывайце ставіць хэштэгі #nn_A8belarus і #SamsungBelarus.
Падрабязныя правілы можна пачытаць вось тут.
А гісторыі ўсіх удзельнікаў конкурсу шукайце на спецыяльнай старонцы.