У Тураве людзей праз рэчку перапраўляюць у каўшы пагрузчыка ФОТАФАКТ
У канцы мінулага года мост, які злучаў Жыткавічы з Туравам, трэснуў. Планавалася, што людзей з берага на бераг змогуць дастаўляць маторныя лодкі, але на справе, калі Прыпяць разлілася і пойма ракі ўяўляе сабой ледзяную кашу, рабіць гэта амаль немагчыма.
27.02.2018 / 11:20
Таму людзі пускаюць у ход новыя крэатыўныя спосабы транспарціроўкі.
Так, напрыклад, ад сёння людзей перапраўляў коўш пагрузчыка.
«Пантон то прыбіраюць, то ставяць, і лодкі не могуць пад'ехаць да часовай дарогі. Таму вырашылі каўшом перапраўляць людзей да рэчкі, а там ужо грузіць іх на вайсковую лодку», — паведаміў «НН» чытач Уладзімір.
Вось як гэта адбываецца: