У мясцовыя саветы трапіў 21 грамадзянін Расіі
20.02.2018 / 18:30
Цэнтрвыбаркам апублікаваў статыстыку па абраных дэпутатах мясцовых саветаў.
Сярод абраных аказаўся 21 грамадзянін Расіі. Паводле заканадаўства, грамадзяне гэтай краіны маюць права галасаваць і быць абранымі на мясцовых выбарах.
На Віцебшчыне і Магілёўшчыне па 7 такіх чалавек, на Гомельшчыне — 5, на Гродзеншчыне і Міншчыне — 1.