Славенскага хакеіста злавілі на Алімпіядзе на допінгу
20.02.2018 / 12:03
Eibner-Pressefoto/imago sportfotodienst/ Global Look Press
Хакеіста зборнай Славеніі Жыгу Егліча адхілілі ад удзелу ў алімпійскім турніры з-за допінгу. Спартыўны арбітражны суд у аўторак адкрыў справу супраць 29-гадовага форварда, які выступае ў КХЛ за ніжнякамскі «Нафтахімік».
Проба Егліча дала станоўчы вынік на забаронены прэпарат фенатэрол. На працягу сутак хакеіст павінен пакінуць алімпійскую вёску. Рашэнне па ягонай справе будзе вынесена пасля заканчэння Гульняў у Пхёнчхане.
Зборная Славеніі ў выпадку перамогі над Нарвегіі ў кваліфікацыі плей-оф стане супернікам расійскіх хакеістаў у чвэрцьфінале алімпійскага турніру.
Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон