Увесь наклад кнігі Насты Рыбкі распрададзены пасля расследавання Навальнага

16.02.2018 / 09:17

У кнігі «Дзённік па спакушэнні мільярдэра, або клон для алігарха» аўтара Насці Рыбкі (ураджэнкі Бабруйска Анастасіі Вашукевіч) расійскага выдавецтва «Эксма» скончыўся наклад у сувязі з рэзкім павелічэннем попыту на кнігу з 8 лютага. Пра гэта РБК паведамілі ў прэс-службе выдавецтва.

Кніга выйшла накладам 3 тыс. асобнікаў, яе кошт на сайце выдавецтва складае 249 расійскіх рублёў (каля 9 беларускіх).

Да 8 лютага кніга прадавалася слаба.

Акрамя таго, выдавецтва адзначыла таксама рост электронных продажаў кнігі Рыбкі. «Продажы выраслі істотна, больш чым у 100 разоў, цяпер гэтая кніга адзін з лідэраў продажаў у электронным выглядзе, але дынаміка падае», - растлумачылі ў прэс-службе.

Скончыліся кнігі і на сайце адной з беларускіх інтэрнет-крамаў.