Захаваліся анімаваныя паштоўкі Анемпадыстава, прысвечаныя гадавому цыклу беларускіх святаў ФОТЫ
24.01.2018 / 16:58
На сайце «Будзьма Беларусамі» захавалася падборка анімаваных паштовак памерлага сёння мастака і знаўцы беларускага космасу Міхала Анемпадыстава, прысвечаная цыклу народных святаў Беларусі.
Каляды. Малюнак — Міхал Анемпадыстаў
Міхал Анемпадыстаў намаляваў асновы для паштовак, а з анімацыяй у 2010 годзе дапамог Сяргей (Zuker) Лапуць. Паштоўкі мастака да свят Каляды, Багач, Юр'я, Куст, Купалле, Русалле і Дажынкі можна дасылаць сябрам і родным, перайшоўшы па адпаведных спасылках.