Брытанскі навукоўца высветліў, калі знікне мужчынскі пол у людзей

Y-храмасома, што ўтрымлівае ген SRY, які вызначае развіццё палавых прыкмет у мужчын, знікне праз 4,5 мільёна гадоў. Пра гэта піша брытанскі генетык Дарэн Грыфін з Кенцкага ўніверсітэта ў артыкуле, апублікаваным на партале навуковых публікацый Science Alert.

22.01.2018 / 12:34

Навукоўца адзначае фундаментальны недахоп гэтай храмасомы: яна, у адрозненне ад іншых груп генаў, змяшчаецца ў клетках чалавека не ў парным, а ў адзіным экземпляры.

Таму Y-храмасома не падвяргаецца генетычнай рэкамбінацыі — з'яве, што здараецца ў кожным новым пакаленні і прыводзіць да ліквідацыі мутацый, якія пашкоджваюць гены.

У выніку набор генаў, які адказвае за фарміраванне мужчынскага полу, з часам дэгенерыруе і знікае з геному.

У артыкуле адзначаецца, што нават у выпадку поўнага знікнення Y-храмасомы ген SRY можа перамясціцца на іншую храмасому, якая, у сваю чаргу, пачне адчуваць недахоп рэкамбінацыі.

nn.by