«Де ж те сито?» — украінская кавер-версія «Despacito» стала хітом ВІДЭА

17.12.2017 / 13:29

Украінскі фальклорны гурт «Рожаниця» выканаў кавер на адну з найболей папулярных песен года «Despacito». У кліпе, які называецца «Де ж те сито?» гаворыцца пра жанчыну, якая згубіла свае сіта — і праз гэта не можа прыгатаваць варэнікаў для мужа, паведамляе СвітUA.

Літаральна за тры дні відэа набрала ў YouTube больш за 230 тысяч праглядаў. Іспанамоўны арыгінал гэтай песні з'яўляецца найболей папулярным музычным ролікам YouTube ўсіх часоў. Яго паглядзелі ўжо 4,5 мільярды разоў.