Джэймс Кэмеран: Ды Капрыа ў «Тытаніку» патануў. Кропка

27.11.2017 / 10:49

Рэжысёр Джэймс Кэмеран назваў дурнымі пастаянныя абмеркаванні фінальнай сцэны фільма «Тытанік», у якой гіне Джэк — персанаж Леанарда Ды Капрыа. Ён растлумачыў у інтэрв'ю Vanity Fair, што смерць героя абумоўлена законамі драматургіі.

«Мне здаецца кепскім, што мы працягваем размаўляць пра гэта праз 20 гадоў. Але гэта паказвае, што ў фільме атрымалася зрабіць Джэка такім прывабным, што гледачам балюча глядзець на яго смерць. Калі б ён выжыў, то фінал стужкі быў бы бессэнсоўным. Гэта карціна пра смерць і развітанне; ён павінен быў памерці», — падкрэсліў Кэмеран.

Па словах кінематаграфіста, калі б персанаж не патануў, то на яго павінна была б зваліцца дымавая труба.

«Гэта называецца мастацтва, усё адбываецца з-за мастацкіх прычын, а не з-за фізікі», - адрэзаў ён.