Цяжкі смог у сталіцы Індыі выклікае шмат аўтааварый ВІДЭА

08.11.2017 / 19:51

Праз моцны смог у сталіцы Індыі Нью-Дэлі ўлады зачынілі школы да канца гэтага тыдня. Перасоўванне па горадзе вельмі ўскладненае, бо дарожны рух ва ўмовах нізкай празрыстасці паветра выклікае шмат аварыяў, паведамляе BBC.

У некаторых месцах узровень забруджвання паветра перавышае нормы, акрэсленыя Сусветнай Арганізацыяй Здароўя ў 30 разоў, таму медыкі просяць асоб з захворваннямі дыхальных шляхоў без скрайняй патрэбы не выходзіць з дому.

Відэа — ВВС.