Крама «Дарэчы» распрацоўвае патрыятычныя цішоткі, якія раней ніхто ў Беларусі не рабіў
чытачам nn.by — зніжкі!
20-гадовы бізнэсмэн Вадзім Макей разам з бацькам Уладзімірам (мы пісалі пра іх гандлёвую кропку з беларускімі таварамі раней) пад брэндам крамы запускаюць новы праект «Дарэчы, Беларус».
02.11.2017 / 18:07
На ўваходзе ў краму. ГЦ «Сілуэт».
Пад ім будуць выходзіць цікавыя цішоткі з выявамі вядомых, незвычайных і яркіх асоб беларускага паходжання.
Адным з першых герояў, выяву якога змесцяць на цішотку, стане вучоны Барыс Кіт.
Астатнія імёны пакуль хаваюцца ў сакрэце. Памераць іх і набыць сабе ці ў падарунак можна будзе ўжо вельмі хутка: цягам месяца.
«У Расіі ёсць шмат вытворцаў, якія выпускаюць адзенне і з Пушкіным, і з Маякоўскім, і з Ясеніным — яны класна піяраць айчынную культуру. Ёсць такое і ў Польшчы. У нас глабальна гэтага ніхто яшчэ не рабіў. Так, з’яўляліся нейкія адзінкавыя рэчы, але мы хочам выйсці за гэтыя межы», — расказвае Вадзім.
Новыя фірмовыя цішоткі «Дарэчы, Беларус» будуць незвычайных колераў, а сам прынт ад дызайнера, імя якога таксама пакуль трымаюць у таямніцы, будзе вельмі насычаным і шматкаляровым.
Акрамя таго, хутка ў краме з’явяцца ўласныя байкі, прысвечаныя Менску, і цішоткі для сапраўдных партызанаў з лозунгам «Мая зямля — мае правілы». Яны ўжо адшываюцца.
Адзенне вось з такімі прынтамі хутка з'явіцца ў краме.
Вадзім адзначае, што людзям надакучылі звычайныя майкі з «Пагоняй» і простыя вышыванкі. Пакупнікі стаміліся ад аднастайнасці, таму вельмі класна рэагуюць менавіта на навінкі. Актуальныя прынты кшталту «1863», які быў створаны спецыяльна да паўстання Каліноўскага, якасная вышыўка і больш прыемны целу склад тканіны — на гэта робяць стаўку ў краме з нацыянальнымі рэчамі, каб прывабіць пакупнікоў. Цяпер, калі людзі маюць выбар, іх больш не задавальняе проста надрукаваная майка, яны аддаюць перавагу індывідуальна адшытым рэчам, хай яны і каштуюць крыху больш.
Пры ўсім гэтым рэчы тут адны з самых даступных у горадзе.
Пакуль навінкі яшчэ не з’явіліся ў продажы, — кажа Вадзім, — у нас, як і раней, можна набыць рэчы і адзенне, якія паспелі стаць хітамі сярод сапраўдных беларусаў».
Мужчынскія і жаночыя вышыванкі з натуральнай тканіны.
Рэчы, якія сталі класікай. Каштуюць усяго 20 рублёў.
Танныя майкі для маленькіх патрыётаў з вышыўкай: ёсць варыянт з «Пагоняй» і простым арнаментам (усяго 15 рублёў).
Упрыгожванні для дзяўчат і аксэсуары, якія дапоўняць любы вобраз.
А калі зусім халодна, выратуе набор з шаліка і шапкі. Будзе даступны у некалькіх колерах: чырвоны, сіні, шэры.
Сачыце за абнаўленнем асартыменту ў афіцыйных суполках крамы:
Дарэчы, калі вы хочаце сабе дадатковую зніжку на ўсе гэтыя рэчы, то проста скажыце ў краме «Наша Ніва» — і будзе вам шчасце.
ІП Макей Вадзім Уладзіміравіч УНП 192588587