Названы лёгкі і эфектыўны спосаб падоўжыць жыццё

Для таго каб падоўжыць жыццё і знізіць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў, чалавеку неабходна быць фізічна актыўным 150 хвілін у тыдзень. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага навукоўцамі канадскага Універсітэта Макмастэра, іх артыкул апублікаваны ў часопісе The Lancet

21.02.2022 / 15:00

Па словах Скота Ліра, аднаго з аўтараў даследавання, не абавязкова хадзіць у трэнажорную залу, басейн або ўставаць на бегавую дарожку: дастаткова прайсціся пешшу да працы або зрабіць дома ўборку.

У даследаванні ўзялі ўдзел больш за 130 тысяч чалавек з 17 краін. Улічваліся сацыяльны і эканамічны статус удзельнікаў, іх лад жыцця, гісторыі хваробы. Рэспандэнты таксама паказвалі ў анкетах, як часта займаюцца спортам.

Пасля амаль сямігадовых назіранняў навукоўцы прыйшлі да высновы, што паўгадзінная актыўнасць на працягу пяці дзён зніжае рызыку смерці на 28%, а сардэчных захворванняў — на 20%. Павышэнне інтэнсіўнасці фізічнай нагрузкі яшчэ больш палепшыла вынікі: у людзей, якія надаюць больш за 750 хвілін у тыдзень хуткай хадзе, рызыка заўчаснай смерці памяншаецца на 36%.

8 прыкмет, што ваш храп можа быць небяспечны

Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе