Насельніцтва Зямлі да 2050 года дасягне 10 мільярдаў
20.09.2017 / 22:26
Да 2050 году насельніцтва Зямлі павялічыцца на траціну і дасягне 10 мільярдаў чалавек. Такі прагноз французскага Інстытута дэмаграфічных даследаванняў Ined, апублікаваны 20 верасня. На сённяшні дзень на планеце пражывае каля 7,5 мільярда чалавек, піша DW.
Рэкордны рост чакае афрыканскі кантынент: яго насельніцтва павялічыцца ўдвая да 2050-га і ў чатыры разы да 2100 года. Сёння ў Афрыцы пражывае адна шостая частка насельніцтва Зямлі (1,2 мільярда). І менавіта Афрыка з'яўляецца рэкардсменам па росце насельніцтва: у Нігеры на адну жанчыну прыходзіцца 7,3 дзіцяці. Сярэдні сусветны паказчык — 2,5 дзіцяці.
Амаль ва ўсіх краінах Афрыкі, некаторых арабскіх краінах, частках Афганістана, Індыі і Пакістана на адну жанчыну ў сярэднім прыходзіцца 3-4 дзіцяці. «У гэтых рэгіёнах і ў наступныя гады захаваецца моцны дэмаграфічны рост», — адзначыў аўтар прагнозу Жыль Пізон.
Калі ўявіць сучасны свет як вёску з насельніцтвам 100 чалавек, то, паводле даных фонду «Насельніцтва свету», у ёй жылі б 60 азіятаў, 16 афрыканцаў, 10 еўрапейцаў, 8 лацінаамерыканцаў, 5 паўночнаамерыканцаў і адзін чалавек з Акіяніі.