Серэна Уільямс упершыню паказала ФОТА дачкі
13.09.2017 / 20:41
Амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс дала пра сябе ведаць у сеціве пасля родаў. 35-гадовая спартсменка апублікавала ў інстаграме першае фота сваёй дачкі і абвясціла яе імя.
Тэнісістка і яе жаніх Алексіс Аганян паспелі змантаваць цэлы міні-фільм пра сваю малую — ад самага першага УГД да выпіскі з радзільні маленькай Алексіс Алімпіі. Новаспечаныя бацькі падзяліліся ім на YouTube.