Віцяблянка захацела нараджаць дома: дзіця памерла, а парадзіху будуць судзіць
09.08.2017 / 13:00
Трагедыя здарылася яшчэ ўзімку ў Віцебску. У жніўні следчыя скончылі расследаванне справы.
Паводле даных следства, 30-гадовая жанчына, стаўшы на ўлік па цяжарнасці ў жаночай кансультацыі Віцебска, была абследаваная і атрымала адпаведную медыцынскую дапамогу.
Аднак жанчына вырашыла адмовіцца ад медыкаментозных сродкаў і правядзення шэрагу важных даследаванняў. Пацвярджаючы гэта, яна ўласнаручна зрабіла некалькі запісаў у індывідуальнай карце цяжарнай.
17 лютага жанчына ў чарговы раз адмовілася ад шпіталізацыі ў радзільны дом. Яе папярэдзілі, што калі дзіця загіне ад ускладненняў, то маці будзе пагражаць адказнасць. Аднак жанчына жадала нарадзіць дзіцяці ў хатніх умовах, грунтуючыся на сваім папярэднім вопыце. Пры гэтым, яна не мела ніякай медыцынскай адукацыі.
Увечары 17 лютага ў сваёй кватэры жанчына нарадзіла жывую жыццяздольную дзяўчынку.
Але ж у лёгкія дзіцяці трапілі каляплодныя воды. Рэанімацыйныя мерапрыемствы, якія праводзіла жанчына, толькі пагоршылі стан дзіцяці. Убачыўшы безвыніковасць сваіх дзеянняў, парадзіха папрасіла сваю маці выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу. Дзіця адвезлі ў рэанімацыю, але выратаваць не змаглі. Дзяўчынка памерла.
У выніку следчыя прад'явілі абвінавачванне жанчыне ў прычыненні смерці па неасцярожнасці. Парадзіху змясцілі пад варту. Цяпер ёй пагражае да 3 гадоў.
Справу накіравалі ў суд.