Урад назваў адміністрацыйныя працэдуры, якія будуць выконвацца ў электронным выглядзе

18.07.2017 / 21:39

Савет Міністраў Беларусі вызначыў пералікі адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг у дачыненні да грамадзян, а таксама ў дачыненні да юрыдычных асоб і ІП. Адпаведнае рашэнне замацаванае пастановай Савета Міністраў ад 14 ліпеня 2017 года №529, паведамляе сайт урада.

Так, у дачыненні да грамадзян у электроннай форме могуць быць ажыццёўлены 149 адміністрацыйных працэдур. У іх ліку

У дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прадугледжана ажыццяўленне ў электроннай форме 197 адміністрацыйных працэдур, у тым ліку

Дакументам таксама вызначаныя тэрміны правядзення арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па стварэнні ўмоў для ажыццяўлення названых адміністрацыйных працэдур праз адзіны партал электронных паслуг, спосабы доступу да партала, дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, да кампетэнцыі якіх адносіцца ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур.

Пастанова прынятая ў мэтах выканання закона Беларусі ад 9 студзеня 2017 года «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» і ўступіла ў сілу з 15 ліпеня 2017 года.

nn.by