Навукоўцы выявілі, у які бок нахіляюць галаву пры пацалунку большасць людзей
а вы ў які бок?
Нейрабіёлагі і псіхолагі выявілі, што пры пацалунку людзі звычайна нахіляюць галаву направа, піша indicator.ru. Паводле даследавання, апублікаванаму ў часопісе Scientific Reports, гэта звязана не з уплывам нейкай пэўнай культуры, а з асаблівасцямі будовы галаўнога мозгу.
18.07.2017 / 10:38
У эксперыменце прымалі ўдзел 48 пар з Бангладэша. Рэспандэнты павінны былі пацалавацца ў ізаляваных пакоях, а затым асобна ад партнёра распавесці пра розныя аспекты пацалунку.
Высветлілася, што мужчыны ініцыююць пацалунак у 15 разоў часцей, чым жанчыны, і ў большасці выпадкаў абодва партнёры нахілялі галаву направа.
Акрамя таго, было выяўлена, што калі ініцыятарам пацалунку быў ляўшун, то галаву ён нахіляў налева. Другі партнёр, незалежна ад вядучай рукі, падладжваецца пад яго. Навукоўцы выказалі здагадку, што гэта звязана з нераўнамерным размеркаваннем гармонаў у паўшар'ях галаўнога мозгу.