Донары стануць непатрэбнымі

Амэрыканскія навукоўцы вырасьцілі з чалавечых ствалавых клетак чырвоныя крывяныя цельцы — эрытрацыты. Гэтае адкрыцьцё робіць блізкай рэвалюцыю ў мэдыцыне/

21.08.2008 / 13:55

Амэрыканскія навукоўцы вырасьцілі з чалавечых ствалавых клетак чырвоныя крывяныя цельцы — эрытрацыты.

Эрытрацыты неабходныя арганізму для дастаўкі тканкам кіслароду й вывядзеньня дыяксыду вугляроду. Дагэтуль іх можна было атрымаць толькі з донарскай крыві.

Тэсты паказалі, што штучныя эрытрацыты, якія паводле новай тэхналёгіі можна атрымліваць мільярдамі, дастаўляюць кісларод ня менш эфэктыўна, чым донарскія. Цяпер навукоўцам належыць даказаць, што яны й жывуць столькі сама, як прыродныя — каля 120 дзён.

Гэтае адкрыцьцё, на думку вучоных, робіць блізкай рэвалюцыю ў мэдыцыне: атрыманьне ўнівэрсальнай крыві, якую можна пераліваць любому чалавеку. Такая кроў цячэ ў жылах усяго 8 % людзей белай расы й 0,3 % азіятаў.

Штучная кроў дазволіць забыць на ўсе рызыкі крыві донарскай. Пацыент зможа не хвалявацца, ці будзе ў бальніцы патрэбная яму кроў ды ці не акажацца ў ёй раптам вірусу гепатыту ці імунадэфіцыту.

Паводле membrana.ru

cz