Гадзюка ўкусіла мужчыну каля вадасховішча Дразды ў Мінску
26.06.2017 / 15:24
Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Мінскай раённай бальніцы.
Змяя ўкусіла мінчука ў лесапаркавай зоне каля вадасховішча Дразды падчас прагулкі. Пры паступленні ў рэанімацыйнае аддзяленне Мінскай раённай бальніцы яму была аказана неабходная дапамога. У цяперашні час пагрозы для жыцця або здароўя мужчыны няма.