У Туркменістане адменяць «сацыяльны рай» для насельніцтва

08.06.2017 / 10:07

Гурбангулы Бердымухамедаў. Фота: Уладзімір Федарэнка/РІА Новості

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў даручыў ураду рэспублікі адмяніць усе льготы для насельніцтва. Пра гэта паведамляе «Туркменістан сегодня».

«Кіраўнік дзяржавы даручыў віцэ-прэм'еру Бяшымырату Хаджамамедаву падрыхтаваць прапановы па ануляванні ўсіх ільгот, то бок ільготы павінны надавацца не ўсім запар, а толькі таму, хто сапраўды мае патрэбу ў сацыяльнай дапамозе», — паведаміў рэсурс аб выніках нарады Бердымухамедава з кабінетам міністраў.

Як адзначае выданне «Хроніка Туркменістана», улады рэспублікі рэгулярна паведамлялі пра тое, што насельніцтву камунальныя паслугі і бензін прадастаўляюцца бясплатна. У прэсе сістэма сацабароны грамадзян атрымала назву «сацыяльны рай». Аднак у студзені быў уведзены ліміт на бясплатнае спажыванне вады, а ў красавіку ўрад распарадзіўся ўсталяваць газавыя лічыльнікі.