Меланья Трамп з сынам пераедзе ў Вашынгтон на наступным тыдні

08.06.2017 / 07:48

Першая лэдзі ЗША Меланья Трамп, якая так і не далучылася да амерыканскага лідара Дональда Трампа ў Белым доме, пераедзе ў Вашынгтон на наступным тыдні, піша Politico.

Адзначаецца, што ў сувязі з заканчэннем навучальнага года малодшага сына Бэрана, першая лэдзі разам з ім пераедзе ў Белы дом 14 чэрвеня.

Бацькі Меланьі таксама буду часта наведваць Вашынгтон, каб праводзіць больш часу з унукам.