Міліцыянты затрымлівалі хлопца ў мінскім метро — жорсткае ВІДЭА

абноўлена

27.05.2017 / 20:29

У інтэрнэце апублікавана відэа жорсткага затрымання хлопца ў падземным пераходзе мінскага метро. Даць рады змаглі толькі шасцёра міліцыянтаў.

Як патлумачылі ў сталічнай міліцыі, інцыдэнт адбыўся ў гадзіну ночы 27 мая. Пасажыр спрабаваў увайсці на станцыю метро, аднак нешта выклікала падазрэнне аховы.

«У ходзе разбору ён аказаў актыўны супраціў і нанёс траўмы супрацоўніку міліцыі. У выніку — пералом касцей носа. Кроў супрацоўніка міліцыі і зафіксавана на запісы, які трапіў у інтэрнэт», — заявіў афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Малады чалавек затрыманы. Дактары спрабуюць вывесці яго са стану наркатычнага атручвання і алкагольнага ап'янення, паведамляе БЕЛТА.

Заведзеная крымінальная справа па факце гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (максімальнае пакаранне — пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў).

асцярожна, жорсткія кадры і нецэнзурная лаянка!