Парашэнка даручыў забяспечыць замежнымі пашпартамі ўкраінцаў на Данбасе і ў Крыме
24.05.2017 / 22:57
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў забяспечыць украінскіх грамадзян на Данбасе і ў Крыме магчымасцю атрымаць замежныя пашпарты старога ўзору. Пра гэта ён паведаміў падчас нарады па падрыхтоўцы да ўступлення ў сілу бязвізу, якую трансляваў тэлеканал «112 Украіна».
Фота twitter АПУ
«Калі аб'ектыўна ўзнікаюць праблемы з выдачай пашпартоў тым, хто на акупаванай тэрыторыі або ў Крыме, трэба прааналізаваць нашу нарматыўную базу і без пашпартоў іх пакідаць нельга. Калі ў нас няма падстаў выдаваць ім біяметрычныя пашпарты, тэрмінова, па ўзгадненні СБУ з МЗС ўнесці на разгляд Кабміна пазіцыю, што для гэтых грамадзян мы можам выдаваць пашпарты старога ўзору. Гэтае пытанне павінна быць вырашанае», — заявіў Парашэнка.
У ноч з 11 на 12 чэрвеня набудзе моц рашэнне аб бязвізавым рэжыме паміж Украінай і ЕС.