«Кроў і попел Дражна» на «Белсаце»

25 мірных жыхароў было забіта ў 1943 годзе партызанамі савецкага атраду ў вёсцы Дражна Старадарожскага раёну... 13 жніўня, серада. 19.00.

13.08.2008 / 09:52

Сёлета 19 красавіка ў вёсцы Дражна Старадарожскага раёну ўсталявалі 6-канцовы крыж у памяць пра 25 мірных жыхароў, забітых у 1943 г. партызанамі савецкага атраду. Пазней міліцыянты склалі пратакол на арганізатараў акцыі ўсталявання крыжа, ацэненага як «несанкцыянаваны сход», а крыж дэмантавалі. У красавіку і ў траўні за гэтую акцыю былі асуджаныя на 15 сутак грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык і аўтар кнігі пра трагедыю вёскі Дражна Віктар Хурсік.

Фільм пра тыя даўнія і сучасныя падзеі. 13 жніўня, серада. 19.00.