Лукашэнка бетаніруе падлогу ў Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы ФОТЫ
22.04.2017 / 13:23
Аляксандр Лукашэнка ў час рэспубліканскага суботніка працуе на будаўніцтве Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы, які ўзводзіцца на праспекце Пераможцаў у Мінску.
Лукашэнка ў складзе брыгады выконвае работы па бетанаванні маналітных падлог у залах харэаграфіі.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, ён паставіў задачу завяршыць будаўніцтва да сакавіка 2018 года: «Усё павінна быць функцыянальна, нічога лішняга».