Простыя спосабы, як знізіць халестэрын без лекаў
Халестэрын — рэчыва, неабходнае арганізму для стварэння здаровых клетак, некаторых гармонаў, клеткавых мембран, вітаміну D, жоўцевых кіслот і іншых функцый. Але для ўсіх гэтых працэсаў патрэбная абмежаваная колькасць халестэрыну. Калі ж ён перавышае норму, узрастае рызыка развіцця многіх сардэчных захворванняў, піша «Сегодня».
18.02.2022 / 12:11
Здаровая дыета
Першае, што неабходна зрабіць, — перагледзець свае звычкі ў харчаванні.
Чаму варта сказаць «не»? Прадуктам з высокім утрыманнем насычаных і транстлушчаў. Яны прыводзяць да зніжэння ЛПВШ (добрага халестэрыну), тым самым істотна павялічваючы рызыку сардэчных захворванняў.
Чаму гаворым «так»? Прадуктам, якія змяшчаюць клятчатку. Яна дзейнічае нібы губка ў арганізме, паглынаючы дрэнны халестэрын. Крыніцы — садавіна, гародніна і цэльназернявыя прадукты. Нельга ігнараваць здаровыя (монаненасычаныя і поліненасычаныя) тлушчы. Іх вы знойдзеце ў арэхах, міндальным і рапсавым алеі, насенні кунжуту і лёну.
Вельмі карыснымі ў зніжэнні ўзроўню дрэннага халестэрыну з'яўляюцца прадукты, багатыя Амега-3 тлустымі кіслотамі. Яны ўтрымліваюцца ў тлустай рыбе (ласось, тунец і сардзіны).
Актыўнасць — залог здароўя
Нават простыя практыкаванні, напрыклад хуткая хада, шмат зробіць ва ўрэгуляванні ўзроўню халестэрыну. У фізічна актыўных людзей добрага халестэрыну больш прыблізна на пяць працэнтаў у параўнанні з прыхільнікамі сядзячага ладу жыцця.
Адмоўцеся ад шкодных звычак
Калі вы хочаце знізіць халестэрын без лекаў, то варта паменшыць спажыванне алкаголю. Будзьце пільныя адносна колькасці. Другі віноўнік анамальна высокага ўзроўню халестэрыну ў большасці людзей — курэнне. Гэтая шкодная звычка садзейнічае зніжэнню ўзроўню добрага халестэрыну і значна павялічвае рызыкі такіх захворванняў, як дыябет і гіпертанія. Спецыялісты высветлілі: калі чалавек кідае курыць, яго добры халестэрын павялічваецца.
Гэта ўсім даступныя спосабы паляпшэння здароўя. Простая змена звычак і ладу жыцця дапаможа не толькі знізіць халестэрын, але і палепшыць агульнае самаадчуванне.