Латвійскія вайскоўцы заўважылі ля берагоў краіны расійскія падводныя лодкі

17.04.2017 / 14:35

Узброеныя сілы Латвіі выявілі ля берагоў краіны расійскія падводныя лодкі і карабель падтрымкі. Пра гэта ў панядзелак, 17 красавіка, абароннае ведамства краіны паведаміла ў афіцыйным мікраблогу ў Twitter.

LV ekskl. ekonom. zonā 20 j.j. no terit. jūras bruņotie spēki 16.04.identificēja Krievijas BS Kashtan klases zemūdenes atbalsta kuģi SS-750.

— NBS (@Latvijas_armija) 17 апреля 2017 г.

«16 красавіка на адлегласці 5,5 марскіх міль ад мяжы Латвіі ў выключнай эканамічнай зоне былі выяўленыя дзве расійскія падводныя лодкі класа Kilo», — гаворыцца ў паведамленні. Таксама адзначаецца, што за 20 марскіх міляў ад тэрытарыяльных вод Латвіі зафіксавана судна тэхнічнай падтрымкі субмарын класа «Каштан».