Лукашэнка павіншаваў Башара Асада з Днём эвакуацыі

17.04.2017 / 10:20

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём эвакуацыі.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

«Прыміце найлепшыя пажаданні моцнага здароўя Вам, міру і дабрабыту прыязнаму народу Сірыі, а таксама запэўненне ў маёй самай высокай павазе», — гаворыцца ў віншаванні.

Дзень Эвакуацыі — нацыянальнае свята, што адзначаецца з 1946 года, калі апошні фрацузскі салдат пакінуў тэрыторыю Сірыі.