У Лагойску 300 жылых дамоў заставаліся ноч без вады

17.04.2017 / 08:58

У Лагойску з-за парыву трубаправода заставаліся ноччу без вады каля 300 жылых дамоў, бальніца, школы, дзіцячыя сады, паведамляе МНС.

Паведамленне аб парыве трубаправода халоднага водазабеспячэння па завулку Перамогі паступіла 16 красавіка ў 22.30. Без халоднага водазабеспячэння заставаліся 45 шматкватэрных жылых дамоў, 250 прыватных жылых дамоў, бальніца, дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, 3 школы і 4 дзіцячыя садкі. Быў арганізаваны падвоз вады.

Водазабеспячэнне адноўлена 17 красавіка ў 5.00.